9 студзеня вучні ўстановы адукацыі далучыліся да акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё!". У пачатковых класах быў арганізаваны перапынак "#ЧытаемНаРоднайМове". Вучні з цікавасцю пачыталі творы беларускіх пісьменнікаў. А на караоке-перапынку "#СпяваемНаРоднайМове" спявалі народныя песні. Вучні сярэдніх класаў мелі магчымасць пашырыць слоўнікавы запас падчас пазнавальных гульняў "Слоўнікавы квіз" і "Моўны спрынт" . Далучэнне да акцыі - наш асабісты ўклад у папулярызацыю роднага!