16 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя "Кожная пятніца - роднае, сваё", тэма гэтага дня - "Топ-10_Брэндаў_Беларусі". Вучні пазнаёміліся з самымі яркімі і прэстыжнымі брэндамі, якія задаюць трэнды, фарміруюць імідж нашай краіны, а таксама з'яўляюцца сімваламі якасці і канкурэнтаздольнасці. Вучні з задавальненнем прынялі у́дзел у фотачэленджы "Роднае. Сваё".