У межах праекта #ДзеньРоднагаСвайго вучні старэйшых класаў, якія наведалі ў снежні Мінскі міжнародны выставачны цэнтр, правялі віртуальны экскурс па залах выставы "БелЭкспа", пазнаёмілі школьнікаў з самымі сучаснымі дасягненнямі нашай краіны ў розных галінах эканомікі, навукі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, спорту. Цікавыя экспазіцыі, прысвечаныя дасягненням у розных галінах нашага жыцця, сучасныя фотазоны, інтэрактыўныя пляцоўкі прыемна ўразілі і здзівілі віртуальных падарожнікаў, а таксама выклікалі гонар за нашу краіну.