22 студзеня вучні 5 «В» і 6 «В» класаў пабывалі ў гарадской бібліятэцы №2 і прынялі у́дзел у літаратурным конкурсе «У краіне Фальклору», прысвечаным беларускай творчасці. Удзельнікі былі падзелены на каманды «Акацыя» і «Буслік» і з цікавасцю прайшлі ўсе 6 тураў конкурсу.
Дзеці пазнавалі беларускія казкі і прыказкі, адгадвалі і загадвалі загадкі, успаміналі народныя прыкметы пра надвор’е. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, пазнавальнай і дружалюбнай атмасферы .
Сімвалічна у́ літаратурным конкурсе перамагла дружба!
Шчыра дзякуем работнікам бібліятэкі за цікавае мерапрыемства, а вучням – за актыўнасць, згуртаванасць і цікавасць да беларускай народнай спадчыны.