Пазнавальна, цікава і займальна пачаўся ва ўстанове адукацыі Тыдзень роднай мовы. Веданне сакрэтаў беларускай мовы прадэманстравалі вучні пачатковых класаў ў квэст-гульні "Знаўцы роднай мовы" і падчас работы інтэрактыўнай пляцоўкі "Каб родная мова не стала чужой". Кожны ўдзельнік мерапрыемстваў змог далучыцца да нацыянальнага скарбу беларусаў - роднай мовы, адчуць яе прыгажосць. Вучні разгадвалі крыжаванкі, філворды, працавалі перакладчыкамі. Наперадзе маленькіх беларусаў чакае шмат новых адкрыццяў таямніц роднай мовы.