16 лютага вучні 5-ых класаў прынялі ўдзел у цікавай і пазнавальна-займальнай квэст-гульні "Беларуская скарбонка". Аб'яднаўшыся ў каманды, пяцікласнікі здзейснілі падарожжа па прыпынках: "Жывое народнае слова", "З рога ўсяго многа", "Бліц-турнір", "Перакладчыкі", "Бабуліны пачастункі". Удзел у конкурсе даў магчымасць вучням праявіць кемлівасць і крэатыўнасць, абмяняцца цікавай інфармацыяй, паказаць добрае веданне роднай мовы, фальклору і этнаграфіі роднага краю, а таксама адчуць атмасферу ўзаемападтрымкі і таварыскаскасці, атрымаць станоўчыя эмоцыі.