Вучні пачатковых класаў працягваюць спасцігаць таямніцы роднай мовы. Крэатыўнасць праявілі вучні ў конкурсе малюнкаў "Прывітанне арфаграме". Свае веды пра матэрыяльныя і нематэрыяльныя здабыткі нашай краіны прадэманстравалі, адказаўшы на пытанні квіз-віктарыны "PRAБеларусь". Вучні 4"В" класа прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "Роднае слова - моўная квецень". Дзеці разгадвалі загадкі, рашалі лінгвістычныя задачы, дэманстравалі кемлівасць і творчыя здольнасці, выконваючы цікавыя заданні.