У межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 5-8-ых класаў прынялі ўдзел у пасяджэнні літаратурнай гасцёўні "З нагоды юбілею", прысвечанай юбілейным выданням твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзельнікі сустрэчы і ўшанавалі памяць знакамітых класікаў беларускай літаратуры і прадставілі увазе прысутных цікавыя і змястоўныя паведамленні паводле прачытаных твораў Васіля Быкава, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Алеся Адамовіча, Міхася Лынькова.