18 лютага вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у акцыі-прэзентацыі "У госці да пісьменнікаў. Любімая кніга на роднай мове". Дзеці прэзентавалі кнігі беларускіх аўтараў, якія яны з цікавасцю чытаюць. Вучні 4 "А" класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Моўная вандроўка", якая садзейнічала выхаванню цікавасці да моўнага багацця беларускага народа. Дружна і з энтузіазмам вучні выконвалі заданні моўнай вандроўкі "Арфаграмкі", "Граматычная арыфметыка", "Скарбы роднай мовы", "Метаграмы".