19 лютага ў межах Тыдня роднай мовы для вучняў 9Б класа была праведзена квэст-гульня "Роднай мовы гук чароўны". Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах: складалі прыказкі, падбіралі рускія адпаведнікі да слоў беларускай мовы, былі перакладчыкамі, тлумачылі лексічнае значэнне фразеалагізмаў, разгадалі філворд, чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды і атрымалі станоўчыя эмоцыі ад сумеснай працы.